English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Рэгіянальныя лідэры выказалі супольную пазіцыю аб правядзенні Кангрэсу дэмсілаў

19/04/2007

Лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі рэгіёнаў. Яны раіліся, як правесці ў абласцях і сталіцы рэгіянальныя сходы. Гэтыя міні-кангрэсы апазіцыі будуць папярэднічаць агульнанацыянальнаму Кангрэсу дэмакратычных сілаў.


Сябра Палітрады Віктар Карняенка адказвае за рэгіянальную дзейнасць руху “За Свабоду”. Ён цвердзіць: сённяшняя нарада паказала, што ў рэгіянальных лідэраў існуе адзіная пазіцыя.


- Рэгіёны заўсёды адрозніваліся больш кансалідаванай пазіцыяй — параўнальна з цэнтральнымі структурамі. У рэгіёнаў ёсць разуменне таго, што ёсць канфлікт у аб’яднаных дэмсілах. Яны гатовы выступіць арбітрамі ў вырашэнні гэтага канфлікту. Але гэта не арбітры збоку, а тыя людзі, якія працуюць на агульную дэмакратыю.

Актывіст руху “За Свабоду”, старшыня мінскай гарадской філіі Партыі БНФ Аляксей Кавалец гаворыць, што правядзенне рэгіянальных сходаў — “добры, але вымушаны крок”:

- Цэнтр ня можа дамовіцца. Амбіцыі ў цэнтры перахлёстваюць занадта. А ў рэгіёнах людзі больш прыземленыя. Яны заўжды разам. Тыя, якія там ёсць, разумеюць, што іншых тут няма. Яны робяць агульную справу і ніколі ня сварацца, калі цэнтр ім не загадае рабіць нейкую мяжу. Маўляў, вы камуністы, а яны — сацыял-дэмакраты. І трымайце дыстанцыю.

І таму рэгіёны ўзбуджаюць ініцыятыву — давайце зробім так, каб мы прымалі рашэнне таксама. Таму што выконваць рашэнні даводзіцца рэгіянальным структурам, а не вярхушцы. Вярхушка толькі прымае рашэнні, а выконваць іх трэба рэгіяналам.


Рэгіянальныя лідэры сёння выказаліся за тое, каб на абласных сходах галоўнымі сталі праблемныя пытанні.


Яны ня супраць стратэгіі дзеянняў, “Малой Канстытуцыі”, эканамічнай платформы. Але ў поглядах на гэтыя дакументы няма вялікіх разыходжанняў.


А супярэчнасці ёсць наконт таго, ці патрэбны дэмакратычным сілам адзіны лідэр, як яго абіраць, як фармаваць склад Палітрады. Менавіта гэта, на думку прадстаўнікоў рэгіёнаў, і мусіць стаць галоўным.


svaboda.org

Усе навіны