English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч пра вандалізм у Гродна: Мы будзем адстойваць горад

26/04/2007

- Тое, што адбываецца, гэта паказчык бездані паміж адукаваным грамадствам і уладаю. Маю надзею, што мы зробім усё магчымае і будзем адстойваць горад. Не яны яго будавалі, не ім яго руйнаваць, - заявіў Аляксандр Мілінкевіч, даведаўшыся пра рашэнне аб знішчэнні ад 40 да 44 дамоў старога Гродна ў гістарычным цэнтры гораду.

- Для мяне самае галоўнае зараз – гэта абудзіць у Гародні людзей, якія здольныя пратэставаць і арганізоўваць пратэсты. У бліжэйшыя дні я ўсё кіну і паеду ў Гародню, будзем абмяркоўваць.

Нагадаем, што 19 красавіка на паседжанні выязной навукова‑метадычнай рады пад кіраўніцтвам намесніка міністра культуры Уладзіміра Грыдзюшкі быў зацверджаны план па знішчэнні, па розных звестках, ад 40 да 44 дамоў старога Гродна ў гістарычным цэнтры гораду. Тады ж, па непацверджаных дадзеных, было абвешчана аб продажы “ачышчанай” тэрыторыі айчынным ды расейскім інвестарам.


Еўрапейскае радыё

Усе навіны