Жана Літвіна: У разведку з МІЛІНКЕВІЧАМ пайшла б
- Я з вялізарнай павагай стаўлюся да тых людзей, якія ў нас сёння займаюцца палітыкай, да лідэраў апазіцыйных партыяў. Я разумею, наколькі гэта небяспечна і складана ў нашых умовах. Кожнаму з гэтых людзей лягчэй было б недзе саступіць, адысці ўбок, займацца сваёй прафесіяй ці нейкімі іншымі справамі... Тое, што яны застаюцца ў палітыцы, дэманструючы сваю цвёрдасць, у мяне выклікае толькі павагу. Я з вялікай павагай стаўлюся да Аляксандра Мілінкевіча, я яго дагэтуль, нягледзячы на ўсе складанасці, лічу палітыкам еўрапейскага ўзроўню. Само з’яўленне гэтага лідэра - гэта проста стварэнне персаніфікаванай альтэрнатывы сённяшняму кіраўніку дзяржавы. У разведку з Мілінкевічам відаць, пайшла б. Ды і з многімі - з дзесяткамі людзей.
радыё Свабода
Усе навіны


