МІЛІНКЕВІЧ у Лондане сустракаецца з міністрам у справах Еўропы
Сустрэчай з беларускай дыяспарай у Вялікай Брытаніі сёння завяршаецца трэці і апошні дзень візіту ў гэтую краіну лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча. Ён знаходзіцца тут на запрашэнне Міністэрства замежных справаў гэтай краіны.
- Спачатку будзе размова з Генеральным палітычным дырэктарам МЗС. Потым – у Вэстміністэрскім фондзе для дэмакратыі, які падтрымлівае дэмакратыю ва ўсім свеце. І затым -- з міністрам у справах Еўропы Джэфам Хунам. Гэты чалавек вельмі набліжаны да будуага прэм'ер-міністра Браўна. А ўвечары сустрэча з беларускай дыяспарай і айцом Аляксандрам Надсанам.
svaboda.org
Усе навіны


