Павал Севярынец: Буду дапамагаць МІЛІНКЕВІЧУ ствараць рух "За Свабоду"
У Беларусі асноўная сіла нацыянальнага руху гуртуецца зараз вакол Мілінкевіча. Можна ізноў жа, спрачацца, ці пацягне, а можна ўпрэгчыся і дапамагчы. Рух “За Свабоду” можа стаць тым, чым быў напрыканцы 1980-х БНФ або нават "Салідарнасць" у Польшчы – задаткі для гэтага ёсць”, - заявіў моладзевы лідэр, палітзняволены Павал Севярынец падчас онлайн-канферэнцыі “Нашай Нівы”.
Ці ёсць беларускія палітыкі, якія яшчэ не згубілі крэдыт даверу ў маладзі? За якія якасці можна паважаць нашых палітдзячоў? (поспех, дасягненне мэты, выкананне абяцанага і г.д.)
чытачка
На мой погляд, крэдыт даверу зараз ёсць у Аляксандра Мілінкевіча, Зянона Пазняка, Вячаслава Сіўчыка, Мікалая Статкевіча. Галоўныя якасці для любога палітыка – гэта адказнасць, сумленнасць, прынцыповасць, вера ў Бога.
Будет ли Милинкевич создавать свой блок или он будет работать в рамках ОДС.ваше мнение.как лучше? Ира
Мілінкевічу трэба гуртаваць і яднаць нацыянальны рух, ператвараць яго ў масавую з’яву і трымаць ініцыятыву. Калі “За свабоду” з’яднае хаця б усіх людзей, хто ходзіць цяпер з адпаведнымі значкамі – астатнія палітычныя сілы кінуць маяцца кулуарамі і далучацца.
Паша, твае адносіны да валтузні вакол Мілінкевіча? Асабіста я альтэрнатывы яму ня бачу.
Чалавек
Пакуль рэжым разбурае краіну – тут год грызуцца, хто галоўны. У Беларусі асноўная сіла нацыянальнага руху гуртуецца зараз вакол Мілінкевіча. Можна ізноў жа, спрачацца, ці пацягне, а можна ўпрэгчыся і дапамагчы. Рух “За Свабоду” можа стаць тым, чым быў напрыканцы 1980-х БНФ або нават "Салідарнасць" у Польшчы – задаткі для гэтага ёсць.
Заканчэнне тэрміну - 15 жніўня. Думаю дапамагаць Мілінкевічу ствараць рух "За свабоду". Рабіць БХД вядучай партыяй Беларусі, падтрымліваць Малады Фронт, заняцца асветніцкай ініцыятывай "Нацыянальнае абуджэнне", працаваць над раманам. А на пачатку збіраюся аб’ехаць усе гарады і вёскі, адкуль мне ліставалі і прыяджалі.
nn.by
Усе навіны


