Рух “За Свабоду” - супраць разбурэння Гродна
Учора ўвечары ў Гродна адбыўся першы канцэрт пад лозунгам “Музыкі —супраць разбурэння Гродна”. Сабралася каля 170 слухачоў, перад якімі выступіў Віктар Шалкевіч. Аднымі з арганізатарамі канцэрту выступіў Рух “За Свабоду”.
Бард гаворыць, што далучыўся да кампаніі ў абарону Старой Гародні, бо давярае меркаванням яе ініцыятараў, такіх як доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч. Свой горад, у якім Віктар жыве 27 гадоў, ён успрымае без сляпой любові: разумее яго слабыя і моцныя бакі. Напісаць песню пра старую архітэктуру ня так проста, гаворыць ён. Вось аднойчы ў яго атрымаўся тэкст пра Гродна, над якой на шпіцах Фарнага касцёлу — анёлы з трубамі, і над якой падае дождж...
З наступным канцэртам у абарону Старой Гародні мае выступіць Кася Камоцкая, – пра гэта паведаміў актывіст Руху “За Свабоду” Павал Мажэйка.
Што датычыць уладаў, яны пакуль прыпынілі рэканструкцыю гістарычнай забудовы. У радыёперадачах, у афіцыйнай прэсе спрабуюць пераканаць гараджан, што рэканструкцыя адпавядае Генеральнаму плану развіцця гораду і адбываецца без парушэнняў.
Паводле Радыё Свабода
Усе навіны


