English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Генадзь Бураўкін: Дзеля чаго яны ўзняліся супраць МІЛІНКЕВІЧА?

23/05/2007

Паэт Генадзь Бураўкін афіцыйнага запрашэння на Кангрэс не атрымаў. Яго даўно трывожыць, што робіцца ў апазіцыі, чаму лідэры не могуць дамовіцца. І чаму дагэтуль не абнародаваныя, не абмяркоўваюцца дакументы, якія мяркуецца прыняць на Кангрэсе. Што да рашэння не даць права голасу інтэлігенцыі, пісьменнікам, грамадскасці – ён лічыць, што справа ў асобе Мілінкевіча. Меркаванне Генадзя Бураўкіна:


- Калі мяне запросяць, я ня ведаю, пайду ці не пайду. Бо мне ўсё трывожней і трывожней ад таго, што вырабляюць гэтыя нашы лідэры замест таго, каб шукаць паяднання. Я не ведаю, чаго яны шукаюць? Дзеля чаго яны ўзняліся супраць Мілінкевіча? Ну а хто?! Гэтыя ж людзі, якія сёння крытыкуюць Мілінкевіча, яны ж у палітыцы намнога даўжэй, чым Мілінкевіч! І яны ж нічога не змаглі зрабіць лепшага, чым Мілінкевіч. Даруйце, але як некалі сказаў наш кл
асік: “Чаго вам хочацца, панове?”


svaboda.org

Усе навіны