English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

А.МІЛІНКЕВІЧ сустрэўся з былымі палітвязнямі

24/05/2007

Мікола Статкевіч і Павал Севярынец сустрэліся з лідэрам дэмсілаў Аляксандрам Мілінкевічам. З ім былыя палітвязні плануюць каардынаваць свае дзеянні.

 

Павал Севярынец заявіў:

 

- Думаю, што мы здолеем перавярнуць хаду кангрэсу і дамагчыся, каб менавіта змаганне было асновай стратэгіі.

 

Мікола Статкевіч прынёс з сабой тэкст альтэрнатыўнай стратэгіі для дэмсілаў:

 

- Цяпер я, безумоўна, буду шмат ездзіць. Буду займацца партыяй, еўрапейскай кааліцыяй. У рамках той стратэгіі, якую мы выносім, там ёсць кампанія з рабочай назвай “Мы – еўрапейцы”. Я спадзяюся, што мы з рухам “За Свабоду” зможам у гэтай кампаніі папрацаваць. Безумоўна, я лічу, што лідэрам гэтай агульнай кампаніі павінен быць спадар Мілінкевіч — як найбольш вядомы з апазіцыйных палітыкаў, які па ўсіх фактарах — еўрапеец.


svaboda.org

Усе навіны