АГП будзе выключаць з партыі за падтрымку МІЛІНКЕВІЧА
Паводле старшыні гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргея Стральцова, дэмакраты Магілёву падзяліліся на два лагеры: рух "За Свабоду" на чале з Мілінкевічам і старую партыйную апазіцыю.
Сяргей Стральцоў перакананы, што дзве каманды будуць працаваць ня супраць адна адной, а паралельна. У пэўных момантах гэта будзе супраца.
На сённяшні дзень Стральцоў, нягледзячы на сваю пасаду, атаясамлівае сябе хутчэй з рухам "За Свабоду", хоць і ня стаў пакуль сябрам руху. Старшыня магілёўскай гарадской арганізацыі АГП адзначыў, што амаль усе актыўныя сябры партыі падтрымліваюць рух "За Свабоду", бо там ёсць дзейнасць.
Ён кажа, што намеснік старшыні АГП Уладзімер Чырвоненка паведаміў, што будзе падымацца пытанне аб выключэнні яго з партыі. Па іншых чутках, Стральцову хочуць прапанаваць перапыніць сяброўства ў АГП. Раней нацыянальным камітэтам партыі было прынятае рашэнне аб тым, што сябар партыі ня можа быць удзельнікам якіх-кольвек рухаў. Але Сяргей Стральцоў звяртае ўвагу на тое, што гэта супярэчыць статуту АГП. Ён збіраецца трымацца да апошняга.
racyja.com
Усе навіны


