English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Барыс Нямцоў: Лідэр павінен быць адзін

14/06/2007

 

Якія вашыя адносіны да Аляксандра Мілінкевіча? Ці лічыце вы, што ён пакуль застаецца лідарам дэмакратычных сіл Беларусі, ці, наадварот, што яго трэба змяніць?

 

Я лічу, што я ня маю права казаць, ці трэба мяняць Мілінкевіча, ці не. Я з ім некалькі разоў сустракаўся, ён зрабіў на мяне вельмі добрае ўражанне, гэта чалавек вельмі інтэлігентны, прыстойны, патрыёт Беларусі, еўрапейскага складу палітычны дзеяч і дэмакрат.

Канечне, быць у апазіцыі да Лукашэнкі і пры гэтым заставацца на плыву, заставацца лідэрам – складаная задача. Наколькі я ведаю, у Беларусі зноў няма адзінага лідэра, ёсць штосьці накшталт каардынацыйнай рады. Думаю, што галоўны поспех беларускай апазіцыі ў тым, што на момант прэзідэнцкіх выбараў апазіцыя паспрабавала знайсці адзінага кандыдата. Гэта, дарэчы, да канца не атрымалася, таму што быў і Казулін, і Мілінкевіч, але тым ня менш такая спроба была здзейсненая, яна была вельмі сур'ёзнай, і для Расеі гэта вельмі станоўчы прыклад.

Я думаю, што Мілінкевіч будзе актыўным удзельнікам апазіцыйнага руху, а ў якой ступені ён застанецца лідэрам – мне цяжка сказаць, бо ведаеце, жыццё складанае, і час нельга павярнуць назад. Галоўнае, што на этапе, калі трэба гэтага лідэра вылучаць, каб быў вылучаны адзіны лідэр. Прозвішча, як бы гэта ні было для некага дзіўным, асаблівага значэння ня мае. Лідэр павінен быць адзін.

 

Как Вы относитесь к высказыванию Позняка по поводу того, что Милинкевич - московский проект

 Гэта поўнае глупства. Ёсць у расейскай і беларускай апазіцыі адная і тая ж забава: падазраваць любых людзей, у тым ліку і цалкам годных, у тым, што яны - агенты Крамля. Я лічу, што такія паводзіны - не прыкмета інтэлекту.


svaboda.org

Усе навіны