Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Больш за 35 адсоткаў пінчукоў гатовы ўдзельнічаць у акцыях пратэсту

01/11/2007

Актывісты Руху “За Свабоду” правялі ў Пінску апытанне, прысвечанае працы камунальнай гаспадаркі, стану вуліц у горадзе. Жыхары Пінска ў сваіх адказах не ўхвалілі працу гарадскіх камунальшчыкаў.

 

Грамадскі каардынатар акцыі Юры Бахцераў паведаміў, што ў мікрараёне Пінска "Альбрэхтава" былі распаўсюджаныя 250 анкет. У кожнай – 13 пытанняў з некалькімі варыянтамі адказаў, скіраваных да ацэнкі працы камунальнай гаспадаркі, стану вуліцаў, экалогіі, грамадскай актыўнасці.

 

Першыя сем пытанняў тычыліся ўзроўню працы аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Практычна 100 адсоткаў ацэнак адмоўныя. Жыхары лічаць, што бюджэтныя сродкі выкарыстоўваюцца не па-гаспадарску: да цяперашняга часу не заасфальтаваныя вуліцы Чыгуначная, Малчанава, Нафтавая ды іншыя; у дварах няма дзіцячых і спартовыя пляцовак. А наконт вулічнага асвятлення ў анкетах былі нават скаргі за асабістым подпісам.

 

Вынікі апытання ў Пінску канстатуюць: эканамічная сітуацыя ў горадзе пагаршаецца, сацыяльныя праблемы становяцца больш складанымі. 80,8 адстокаў апытаных скардзяцца на свой нізкі дабрабыт. Больш як 35 адсоткаў удзельнікаў апытання заяўляюць пра гатоўнасць да ўдзелу ў акцыях пратэсту.

 

Друкаваны аналіз апытання накіраваны ў Пінскі гарвыканкам, Брэсцкі аблвыканкам, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Палату прадстаўнікоў і ва ўрад Беларусі.

 

Рух "За Свабоду" працягне апытанне ў Бярозе. Тут жыхары просяць дапамогі ў высяленні хімзавода "Франдэса", які вырабляе хімічныя сродкі для аховы раслінаў. У Бярозе плануецца распаўсюдзіць больш як тысячу анкет.


паводле bulletinonline.org

Усе навіны