English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыя пра нас
 Галоўная

Дэмакраты хочуць пазьбегнуць фальшаваньня выбараў

12/02/2008

У Менску экспэрты ў галіне выбарчага заканадаўства ад дэмакратычных сілаў пачалі складаць прапановы ў Цэнтральную выбарчую камісію.

 

Гэты дакумэнт грунтуецца на матэрыялах круглага стала, які прайшоў зь ініцыятывы Руху “За Свабоду” ў межах кампаніі “За свабодныя выбары”.

 

Кіраўнік экспэртнай групы Віктар Карняенка адзначыў:

 

"Мы вырашылі, што дамагацца зьменаў у Выбарчы кодэкс праз Нацыянальны сход – малапэрспэктыўная справа. Таму акцэнт у нашай працы зробім на практыку ўжываньня заканадаўства. А яе можна ўдасканаліць і праз пастановы ды мэтадычныя рэкамэндацыі ЦВК. Такім чынам, мы абазначылі праблему і стварылі орган для яе вырашэньня. Хацелася б завершыць нашу працу цягам двух тыдняў".


Радыё Свабода

Усе навіны