Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Цэнтральная Эўропа адчыняе дзьверы перад адзіным кандыдатам

18/11/2005

Адным з вынікаў паездкі беларускай дэлегацыі ў Браціславу зьяўляецца гатоўнасьць Славаччыны ініцыяваць запрашэньне адзінага кандыдата Аляксандра Мілінкевіча на сустрэчу з кіраўнікамі ўрадаў краінаў Вышэградзкай групы, плюс Аўстрыя й Славенія. Гэта, з аднаго боку, сьведчыць пра цікавасьць да Беларусі, прызнаньні працэсу кансалідацыі прыхільнікаў пераменаў, а зь іншага - пацьвярджае наяўнасьць нявыкарыстаных магчымасьцяў і патэнцыялу ў супрацоўніцтве нашай краіны і дзяржаваў Цэнтральнай Эўропы. Пэрспэктыва падобных сустрэчаў рэзка кантрастуе з фактам таго, што за 12 гадоў кіраваньня Лукашэнка меў толькі адзін афіцыйны візыт у краіны Эўрапейскага Зьвязу.

"Нам патрэбныя новы прэзыдэнт і новая палітыка", - перакананы кіраўнік Нацыянальнага  Камітэту Анатоль Лябедзька. - "І гэта няпроста мэханічная замена аднае асобы на іншую. Нашыя нацыянальныя інтарэсы ў канфлікце са зьнешнепалітычнай дзейнасьцю рэжыму Лукашэнкі. Самаізаляваньне й палітычнае хуліганства павінныя зьмяніць супрацоўніцтва й разьвіцьцё. Вынікам таго, што робіць Лукашэнка й яго асяродзьдзе ў зьнешняй палітыцы, зьяўляюцца штогадовыя страты некалькіх мільярдаў даляраў.

Да Аляксандра Мілінкевіча й яго каманды ў міжнароднай супольнасьці ёсьць вялікі крэдыт даверу. Калі ім распарадзіцца прафэсійна й эфэктыўна, згубленыя рэсурсы вернуцца ў разьвіцьцё краіны, у стварэньне новых рабочых месцаў, у пазытыўны імідж краіны".


прэс-група, http://www.ucpb.org

Усе навіны