Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Афіцыйны сайт Мілінкевіча б'е ўсе рэкорды палітычных сайтаў па наведвальнасьці

18/11/2005

У першыя суткі працы сайту (17 лістапада) ад 0.00 гадзінаў да 24.00 афіцыйны сайт прэтэндэнта ў прэзыдэнты MILINKEVICH.org наведала больш за 1200 унікальных карыстальнікаў інтэрнэту, прычым агулам было зафіксавана больш за 15000 зваротаў да старонкаў рэсурсу. Прычым сайт некалькі разоў самаблякаваўся ад вялікай колькасьці адначасовых зваротаў на яго.

Было зададзена больш за 30 пытанняў, паступіла больш за 50 лістоў з жаданнем далучыцца да каманды дабраахвотчыкаў аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Такія паказальнікі першага дня працы сайту пацвярджаюць спадзяванні адзінага прэтындэнта на інтэрнэт, як найважнейшага рэсурсу інфармацыйнай і агітацыйнай працы з выбарнікамі.


прэс-група сайту

Усе навіны