Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

«Наша Украіна» запрасіла ў Кіеў прадстаўнікоў каманды Аляксандра Мілінкевіча

22/11/2005

Некаторыя кіраўнікі штаба Адзінага прэтэндэнта ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча знаходзяцца ў дадзены момант у Кіеве, дзе прымаюць удзел ў святкаванні гадавіны "памаранчавай рэвалюцыі".

Паводле ўказа прэзідэнта Віктара Юшчанкі 22 лістапада ва Ўкраіне будзе штогод адзначацца Дзень Свабоды. Указ падпісаны "з мэтай усталявання ідэалаў волі і дэмакратыі, выхавання ў грамадзянаў пачуцця нацыянальнай самасвядомасці, улічваючы гістарычнае значэнне рэвалюцыйных падзеяў восені 2004 года, якія пацвердзілі свабодалюбівасць Украінскага народа, яго імкненне да свабоды і дэмакратычных каштоўнасцяў".

Кіраўнік Нацыянальнага камітэту Анатоль Лябедзька разам з некаторымі паплечнікамі па камандзе Мілінкевіча прыбыў у Кіеў на запрашэнне блоку "Наша Украіна", які, дарэчы, згуляў галоўную ролю ў перамозе Юшчанкі на прэзідэнцкіх выбарах. У рамках візіту, які працягнецца 22-23 лістапада, запланаваныя сустрэчы лідэраў дэмакратычных сілаў Беларусі з кіраўніцтвам "Нашай Украіны" і прадстаўнікамі Ўраду.

Нагадаем, што летась, падчас падзеяў "памаранчавай рэвалюцыі" кіраўнікі цяпер ужо штаба Адзінага прэтэндэнта ад дэмакратычных сілаў на прэзідэнцкіх выбарах 2006 г. (і Вінцук Вячорка, і Анатоль Лябедзька) неаднаразова бралі ўдзел і выступалі на вулічных акцыях на Майдане.


milinkevich.org

Усе навіны