15:00 Мілінкевіч сустрэўся з Валдасам Адамкусам
25/11/2005
У 15.00 адзіны прэтэндэнт ад дэмакратычных сілаў у Сейме Літвы сустрэўся з прэзідэнтам Валдасам Адамкусам. Сорак хвілінаў доўжылася размова паміж Аляксандрам Мілінкевічам і кіраўніком Літвы. Была абмеркаваная эканамічная і палітычная сітуацыя ў Беларусі. Палітыкі гаварылі пра прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, што адбудуцца ў 2006 годзе, падзяліліся меркаваннямі наконт таго, як зрабіць выбары справядлівымі і празрыстымі, як міжнародныя арганізацыі маглі б дапамагчы дэмакратычным сілам Беларусі.
прэс-група Штаба
Усе навіны


