Юрась Карэтнікаў: «Адчуў удар дубінкай. Магчыма, ёй мне й рассеклі галаву»
Актывіста арганізацыі “Правы альянс”, прыхільніка Руху "За Свабоду" Юрася Карэтнікава так збілі амапаўцы на акцыі ў Дзень Волі, што ў шпіталі яму зашывалі рану на галаве.
“Спрабавалі зьбіць мяне з ног. Білі ззаду, білі накладнымі пальчаткамі... Адчуў удар дубінкай. Магчыма, ёй мне й расьсеклі галаву. Спэцназаўцы паводзілі сябе ня тое, што ня як афіцэры, а ўвогуле не па-мужчынску. Таму што яны зьбівалі жанчын, зьбівалі дзяцей... Білі ззаду. Гэта было папросту па-шакальску”, -- распаавёў актывіст “Радыё Свабода”.
У судах высьветлілася, што затрымлівалі людзей салдаты ўнутраных войскаў з Гомеля і Магілёва. Пад час судовых працэсаў сваякам арыштаваных не ўдалося перадаць ім цёплыя рэчы і харчы.
www.charter97.org
Усе навіны


