Ператрусы на кватэрах журналістаў
Раніцай адбыўся ператрус у кватэры кіраўніка Магілёўскай філіі БАЖ, актывіста Руху “За Свабоду” Генадзя Судніка.
Тры супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці — Гайшун, Раманаў, Нікіценка — у прысутнасці 2 панятых (студэнты, якія жывуць побач у інтэрнаце) забралі ў журналіста сістэмны блок ад камп’ютара і некалькі папер.
Сп. Суднік уважліва азнаёміўся са зместам ордэру, на падставе якога ладзіўся ператрус. Папера падпісаная 17 сакавіка намеснікам пракурора г. Мінска Аляксеем Стукам. Паводле дакумента, узбуджана крымінальная справа паводле артыкулу 367 КК РБ — Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта РБ. У крымінальнай справе фігуруюць нехта Марозаў Т., Мініч О. і Абозаў А. (дакумент напісана на рускай мове, таму ініцыялы могуць не супадаць). У ордэры гаворыцца, што па адрасе, дзе належыць правесці ператрус, могуць знаходзіцца прадметы, якія маюць дачыненне да справы.
Артыкул цалкам, які пастаянна абнаўляецца, глядзіце тут.
БАЖ
Усе навіны


