English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч у Вільні: "Наша моц - у адзінстве!"

25/11/2005

“Мы не спадзяемся ў наступным годзе на тое, што ў цывілізаваным свеце называецца выбарамі. Але мы маем рэальны шанс сапраўдных выбараў дамагчыся. с, і толькі адзінства можа стацца фундаментам перамогі”, - сказаў у пятніцу, 25 лістапада, ў Вільні Аляксандр Мілінкевіч падчас сустрэчы з прэзідэнтам Літвы Валдасам Адамкусам.

 

 Аляксандр Мілінкевіч і Валдас Адамкус

 

Сёння адзіны прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі ад аб’яднаных дэмакратычных сіл правёў у Літве шэраг афіцыйных сустрэч. Галоўным пунктам праграмы візіту Аляксандра Мілінкевіча была сустрэча з прэзідэнтам краіны Валдасам Адамкусам.

 

У размове, якая доўжылася сорак хвілінаў, палітыкі абмеркавалі палітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі, а таксама маючыя адбыцца ў 2006 годзе выбары прэзідэнта.

 

Валдас Адамкус патлумачыў сваё зацікаўленне да развіцця падзеяў у Беларусі тым, што Беларусь і Літва маюць даўнюю супольную гісторыю, досвед жыцця ў адзінай дзяржаве.

 

Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што ведае сапраўдныя настроі беларускіх грамадзян, бо амаль штодня бывае ў рэгіёнах, сустракаецца са студэнтамі, рабочымі, прадпрымальнікамі, творчай інтэлігенцыяй.

 

“Я пераканаўся, наколькі народ Беларусі прагне пераменаў. Бальшыня беларусаў стамілася жыць у прыніжэнні, хай сабе і з гарантаваным сацыяльным мінімумам”, - сказаў Аляксандр Мілінкевіч у размове з Валдасам Адамкусам.

 

Палітыкі падзяліліся меркаваннямі наконт таго, як зрабіць выбары справядлівымі і празрыстымі, якім чынам міжнародныя арганізацыі маглі б садзейнічаць дэмакратычнаму развіццю Беларусі.

 

Падчас візіту ў Літву Аляксандр Мілінкевіч выступіў з прамовай перад студэнтамі Віленскага універсітэта, амбасадарамі заходніх краін і Расіі, а таксама правёў перамовы з дэпутатамі Сейма і кіраўніцтвам Камітэта па міжнародных сувязях літоўскага парламента.

 

Дадатковая інфармацыя:

Сяргей Вазняк, кіраўнік Прэс-групы – (8 0295) 62 04 22

Павал Мажэйка, прэс-сакратар – (8 0296) 60 72 99


прэс-група Штаба

Усе навіны