Аляксандар Мілінкевіч: "У наступным годзе ў беларусаў ёсць рэальны шанец скончыць сумную гісторыю апошняй Дыктатуры ў Еўропе"
"У наступным годзе ў беларусаў ёсць рэальны шанец скончыць сумную гісторыю апошняй дыктатуры ў Еўропе", - адзначыў Аляксандар Мілінкевіч падчас сустрэчы са студэнтамі літоўскіх універсітэтаў, якая прайшла 25 лістапада ў Вільні.
У сустрэчы, якая праходзіла ў рамках візіту А.Мілінкевіча ў Літоўскую рэспубліку, і адбывалася ў актавай залі Інстытута Міжнародных стасункаў і палітычных навук, узялі удзел таксама навучэнцы і выкладчыкі зачыненага беларускімі ўладамі Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта (ЕГУ), які дзейнічае зараз у Літве.
Віленскіх судэнтаў у першую чаргу цікавіла сітуацыя, якая склалася ў нашай краіне пасля Кангрэсу дэмакратычных сілаў і напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.
Адказваючы на пытанні аб тым, якая дапамога ад Еўрапейскага Саюзу найбольш патрэбна нашай краіне, А.Мілінкевіч адзначыў, што "вяртанне Беларусі на цывілізаваны шлях дэмакратыі - гэта задача саміх беларусаў, аднак мы спадзяемся і на падтрымку дэмакратычных краінаў Захаду і Усходу". "Найбольш важнай на гэтым этапе зьяўляецца інфармацыйная дзейнасць - у першую чаргу праца незалежных друкаваных СМІ і інтэрнэт-сайтаў", - сказаў лідэр беларускіх дэмакратычных сілаў.
Дыскусія закранула і пытанні нацыянальна-культурнага становішча ў Беларусі. Найбольшае ўражанне на маладых літоўцаў аказаў той факт, што ў такіх гарадах нашай краіны, як Гродна, няма ніводнага беларускамоўнага класа.
А.Мілінкевіч таксама падзякаваў літоўскаму ўраду за падтрымку, якую ён аказвае ЕГУ і зачыненаму ўладамі РБ Беларускаму гуманітарнаму ліцэю
milinkevich.org
Усе навіны


