У Клецку аштрафавалі апазіцыянера
Рэгіянальнага каардынатара Руху “За Свабоду”, сябра Партыі БНФ Сяргея Панамарова з Клецку міліцыя аштрафавала на 140 тысяч рублёў.
Афіцыйная падстава – пражываньне ў Клецку без рэгістрацыі.
Сяргей Панамароў паведаміў “Свабодзе”: “Са мной гутарыў начальнік Клецкага РАУС Міхаіл Груша. Перадусім яго цікавіла, ці не я 25 сакавіка разьвесіў у Клецку бел-чырвона-белыя сьцягі ля будынку мясцовага райвыканкаму, вузла сувязі і Дома быту. Таксама Міхаіл Груша дапытваўся пра распаўсюджваньне ў райцэнтры газэты “Народная воля”. Міліцыянт абяцаў прад’явіць пазьней доказы маёй віны ў гэтым”.
Сяргей Панамароў – прадпрымальнік, выдавец і рэдактар незалежнага інфармацыйнага бюлетэня “Бойкі Клецк”. Сёлета быў двойчы аштрафаваны міліцыянтамі. У Клецку ён знаходзіцца па месцы працы і рэгістрацыі сваёй жонкі Святланы.
svaboda.org
Усе навіны

