Аляксандр Мілінкевіч наведаў цырымонію ўручэння “еўрапейскага тэатральнага “Оскара”
Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч сёння знаходзіцца ў Салоніках (Грэцыя), дзе адбываецца ўручэнне Еўрапейскай тэатральнай прэміі. Адмысловай узнагародай там адзначаны і беларускі “Свабодны тэатр”.
Як паведаміў Рацыі паплечнік лідэра руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец, Аляксандр Мілінкевіч у Салоніках мае таксама спатканні з прадстаўнікамі культурных фундацый і арганізацый Еўрасаюзу.
- Так, сёння ён удзельнічаў у абмеркаванні сітуацыі з культурай у Беларусі разам з старшынём Еўрапейскай культурнай фундацыі і кіраўніком Дэпартаменту па культуры Рады Еўропы.
“Свабодны тэатр” - гэта незалежны тэатральны калектыў, створаны ў Беларусі тры гады таму. У Беларусі калектыў не мае ўласнай сцэны, памяшканняў для рэпетыцый і фінансавання. У той жа час “Свабодны тэатр” уваходзіць у Еўрапейскую тэатральную канвенцыю, з'яўляецца лаўрэатам прэміі Французскай Рэспублікі ў галіне абароны правоў чалавека. Прэмію, за якой тэатр паехаў у “Салонікі”, называюць “еўрапейскім тэатральным “Оскарам”.
racyja.com
Усе навіны

