Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Суд над Сяргеем Парсюкевічам адбудзецца 22 красавіка

14/04/2008

Суд над віцебскім прадпрымальнікам Сяргеем Парсюкевічам адбудзецца 22 красавіка а 12 гадзіне ў Маскоўскім судзе Мінска. Пра гэта паведаміла яго адвакатка Вера Страмкоўская.

 

Сяргей Парсюкевіч працягвае настойваць на незаконнасці справы супраць яго.

 

Нагадаем, што ў дачыненні да Парсюкевіча 31 студзеня была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 364 КК (“гвалт, альбо пагроза гвалту ў адносінах да работніка міліцыі”). Прадпрымальніку пагражае да шасці гадоў зняволення. Абвінавачванне зводзіцца да таго, што падчас адбыцця 15-суткавага арышту на Акрэсціна, Парсюкевіч нібыта збіў намесніка дзяжурнай установы Аляксандра Дулуба.


racyja.com

Усе навіны