Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Мілінкевіч сустрэнецца з жыхарамі Пінска на свежым паветры

15/04/2008

Запланаваная на 17 красавіка сустрэча лідэра Руху "За Свабоду" Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Пінска пройдзе на вуліцах горада.

 

Мясцовыя актывісты Руху, якія яе рыхтуюць, спрабавалі зняць залу ў гарадскім Доме культуры, аднак менавіта ў той дзень яна будзе занятая. Высветлілася, што будуць занятыя падчас прыезду Мілінкевіча і іншыя вялікія залы ў горадзе.

 

Калі пінчукі звярнуліся па дапамогу ў выканкам, то ім адказалі, што не даюць дазволы на сустрэчы з прыватнымі асобамі. Тым больш заяўнікі не гарантуюць кампенсацыю выдаткаў на працу міліцыі і медыкаў падчас сустрэчы, - адзначылі чыноўнікі.


Еўрапейскае радыё

Усе навіны