Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Мілінкевіч: чыноўнікі на сустрэчах — прыкмета пераменаў

18/04/2008

18 красавіка ў Слоніме на вулічныя сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча прыходзілі некаторыя супрацоўнікі мясцовага райвыканкаму.

 

Начальнік ідэалягічнага аддзелу нават уступаў у дыскусію зь лідэрам апазыцыі.

 

У Слонім Аляксандар Мілінкевіч дабраўся на паўтары гадзіны пазьней, чым плянавалася. Як `yпатлумачыў Мілінкевіч, напярэдадні ў Пінску ў ягонай аўтамашыне невядомыя прабілі ўсе чатыры колы.

 

На цэнтральным рынку Слоніма цікаўныя абступілі прамоўцу, і пасыпаліся пытаньні. У прыватнасьці, мясцовых прадпрымальнікаў цікавіла, якім бачыць Мілінкевіч эканамічнае разьвіцьцё дробнага бізнэсу? Прадпрымальнікі таксама скардзіліся на высокія падаткі, якія, паводле іх, перашкаджаюць эканамічнаму разьвіцьцю Беларусі.

 

На другую сустрэчу Аляксандар Мілінкевіч накіраваўся ў раённую паліклініку. Яшчэ адна сустрэча адбылася на адным зь міні-рынкаў. Увесь гэты час за Мілінкевічам неадступна хадзіў супрацоўнік ідэалягічнага аддзелу спадар Дзятчык.

 

“Чыноўнікаў паслалі з патрабаваньнем адпрацоўваць свой хлеб, — кажа Аляксандар Мілінкевіч. — Вось няхай і працуюць. Крок наперад да дыялёгу — няхай спрачаюцца. Мы паездкі не перапынім, не спалохаемся, што б яны ні рабілі. Нам было б важна, каб улада ўдзельнічала. Мы ўжо і дэпутатаў парлямэнту запрашалі, і мясцовыя ўлады — яны ніяк не хацелі. Яны ніяк не хацелі, а прысылалі міліцыю для запалохваньня. Сёньня ўжо прыходзяць і спрабуюць перахапіць ініцыятыву, распрацоўваюць такі сцэнар, што толькі два чалавекі задаюць пытаньні, а іншыя рот ня могуць адкрыць. Мы і да гэтага гатовыя. Гэта наш посьпех, я лічу. Вулічная, але публічная палітыка”.

 

Са словаў Аляксандра Мілінкевіча, заўтра ён сустрэнецца з грамадзкасьцю райцэнтру Масты, а потым — Горадні.


svaboda.org

Усе навіны