Cевярынца аштрафавалі
22 красавіка ў Маскоўскім судзе Мінска Паўлу Севярынцу абвясцілі новы прысуд - 40 базавых велічынь.
Сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" абвінавацілі ў парушэнні парадку збору подпісаў пад заканадаўчай ініцыятывай аб змене закона “Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацый”.
Раней пратаколы за такое ж парушэнне былі складзеныя на юрыста Луканіна і пастара Ганчарэнку. Мяркуецца, што неўзабаве адбудуцца суды над іншымі ўдзельнікамі падпісной кампаніі.
Паводле слоў Паўла Севярынца, ва ўладаў з'явіўся новы карны артыкул, які прадугледжвае пакаранне за сбор подпісаў: “Рэжым настолькі баіцца любога самавыяўлення грамадскай думкі, што засцерагаецца ўжо і такім чынам”
racyja.com
Усе навіны

