Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

«Чарнобыльскі шлях» пройдзе па Сурганава

22/04/2008

Заяўнікі «Чарнобыльскага шляху» адмаўляюцца ад правядзення мітынгу на сталічнай плошчы Бангалор.

 

Такое рашэнне было прынята 22 красавіка на пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні акцыі, паведаміў БелаПАН адзін з заяўнікаў намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Рынкевіч.

 

Паводле яго слоў, 26 красавіка плануецца сабраць удзельнікаў акцыі ў 14.00 каля будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пасля гэтага — прайсці па вуліцы Сурганава да храма-помніка ў гонар абраза Божай Маці «Спатоленне загінулых» на скрыжаванні вуліц Карастаянавай і Арлоўскай. Каля царквы будзе аб’яўлена хвіліна маўчання. Праводзіць тут мітынг не плануецца.


БелаПАН

Усе навіны