Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Cяргей Парсюкевіч абскардзіў прысуд

28/04/2008

28-га красавіка прадпрымальнік Сяргей Парсюкевіч накіраваў у суд скаргу на судовае рашэньне, паводле якога яго прызналі вінаватым ў зьбіцьці міліцыянта і асудзілі на 2,5 года няволі.

 

Адвакат Вера Страмкоўская пералічыла аргумэнты на карысьць адмены прысуду:

 

“Па-першае, суд ўлічыў толькі паказаньні сьведак з боку абвінавачаньня. Не ўлічаны таксама цялесныя пашкоджаньні, якія былі ў Сяргея Парсюкевіча, нават не далучаныя да матэрыялаў справы ягоныя рэчы ў крыві, ім не дадзеная судовая ацэнка. І нарэшце, блыталіся ў паказаньнях сьведкі абвінавачаньня, у іх былі вялікія супярэчлівасьці”.

 

Напярэдадні Сяргея Парсюкевіча перавялі ў камэру, якая знаходзіцца ў падвале і ня мае вокнаў. “Яму там вельмі цяжка дыхаць, бо не хапае сьвежага паветра. У яго рэгулярныя прыступы астмы. Трэба патрабаваць, каб яго паклалі ў шпіталь”, -- паведаміла Вера Страмкоўская.

 

Алег Грузьдзіловіч


Радыё Свабода

Усе навіны