Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Дыктафон супраць міліцэйскай хлусьні

30/04/2008

У судзе Берасьцейскага раёну адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць грамадзкага актывіста Дзяніса Турчэняка. Судзьдзя Тацяна Ісаева вярнула міліцэйскае абвінавачваньне на дапрацоўку з прычыны “грубых памылак і несапраўдных зьвестак”.

 

Як паведамляе «Радыё Свабода», на паседжаньні суду прысутнічаў берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін. Ён кажа, што Турчэняка затрымалі 25 красавіка, каб не дапусьціць да ўдзелу ў “Чарнобыльскім шляху” ў Менску.

 

“Паводле рапарту старшага лейтэнанта міліцыі Базылюка, нібыта “Дзяніс Турчэняк пры праверцы дакумэнтаў паводзіў сябе з выклікам і брыдкасловіў з хуліганскіх памкненьняў”. Да гэтага рапарту далучаныя яшчэ тлумачэньні напарніка міліцыянта. Але Дзяніс усю гэтую гутарку запісваў на свой дыктафон. Ну, і на дадатак усе гэтыя паперы — пратакол, тлумачэньні і рапарт — аформленыя без Дзяніса Турчэняка, няма ягонага подпісу. Калі судзьдзя пабачыла іх, то адправіла на дапрацоўку”, - распавёў Вялічкін.


charter97.org

Усе навіны