Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Вынікі размовы міністра замежных спраў Францыі Бернара Кушнера з Аляксандрам Мілінкевічам (фота, відэа)

06/05/2008

Вынікі размовы міністра замежных спраў Францыі Бернара Кушнера са старшынём беларускага Руху “За Свабоду” сп. Аляксандрам Мілінкевічам. Прэс-рэліз Міністэрства замежных спраў Францыі.

 

Я толькі што размаўляў са сп. Аляксандрам Мілінкевічам. Я быў вельмі рады гэтай сустрэчы, бо сп. Мілінкевіч - змагар. Ён - не толькі змагар за правы чалавека, не толькі прадстаўнік грамадзянскай супольнасці (нягледзячы на той факт, што ён таксама выбітны навуковец, ён прадстаўляе грамадзянскую супольнасць); ён ня толькі змагаецца за свабоду ў сваёй краіне, але ён таксама з'яўляецца перакананым пра-еўрапейцам. І я быў ня толькі ўганараваны рады, фле й вельмі ўзрушаны гэтай сустрэчай. Падтрымка такога чалавека, як сп. Мілінкевіч, робіць гонар усяму еўрапейскаму руху.

 

Як вы гэта ведаеце, Беларусь не - чалец Еўрапейскага Звяза, але яе імкненне, тыя тэндэнцыі, якія зараз існуюць, уся яе культура - усё кажа аб яе блізкасці да Еўропы.

 

Мы размаўлялі аб цяжкасцях паўсядзённага жыцця беларусаў, аб ціску на іх той дыктатуры, рэжыму, які, на жаль, вельмі падтрымліваецца Расеяй і які, усё ж такі, нягледзячы ні на што, апошні ў сваім родзе ў Еўропе.

 

Можам сказаць, што ў Расеі - з вялікімі складанасцямі, са шматлікімі непрымальнымі момантамі ў жыцці грамадства і эканомікі - эвалюцыя адбылася. А Беларусь, з яе рэжымам, займаючы асаблівае геаграфічнае становішча, суседнічаючы з Украінай і Польшчай, застаецца перажыткам мінулага.

 

Мы будзем вельмі шчаслівыя, калі пасля таго, як скончыцца тэрмін старшынства Славеніі ў Еўрапейскім Звязе, і Францыя яе заменіць у пачатку ліпеня, мы зможам зблізіць нашыя грамадствы, даўшы зразумець нашым беларускім сябрам, што мы на іхным баку, што мы з імі і што, цалкам натуральна, Беларусь павінна павярнуцца да Еўропы.

 

У нас ёсць пэўныя праекты, магчыма ў супрацоўніцтве з немцамі, магчыма з палякамі. Мы спадзяемся, што гэтыя задумы зрэалізуюцца. Я лічу, што трэба весці дыялог. У любым выпадку, гэта - тое, што я толькі што сказаў сп. Аляксандру Мілінкевічу, які таксама думае, што палітыка дыялогу - гэта сродак паскарэння зменаў у ягонай краіне.

 

Я яму глыбока ўдзячны. Я быў шчаслівы прыняць сп. Мілінкевіча з жонкай. Я іх знаходжу вельмі адважнымі і вельмі прыемнымі людзьмі, і гэта было гонарам для нашага МЗС і для гэтага Дому, гэтак жа як і для французскай дыпламатыі іх прыняць. Яны заўсёды будуць доўгачаканымі гасцямі.

 

Я хачу ўдакладніць, што на Беларусі было шэсць палітычных зняволеных, і застаецца яшчэ трое. Важна, і наша краіна зробіць усё тое, што ў яе магчымасцях, каб сп. Казулін і два новых палітычных вязні, сп. Кім і сп. Парсюкевіч былі вызваленыя. Гэта недапушчальна, каб у Еўропе заставаліся палітычныя зняволеныя. Трэба, вядома, каб гэтыя змагары за волю былі вызваленыя, і гэта запатрабуе дакладных і працяглых дзеянняў ад Еўрапейскага Звяза.

 

Q - Ці згаджаецеся Вы з прапановай амерыканцаў, якія жадаюць увесці санкцыі? Калі так, дык ці думаеце Вы, што скарачэнне колькасці персанала амбасады - добры адказ?

 

R - Я не буду каментаваць гэта. Я лічу, што сп. Мілінкевіч больш ведае гэтае пытанне чым я. Гэта дыскусійнае пытанне - ці з’яўляюцца санкцыі эфектыўнымі. Увогуле, яны не з'яўляюцца вельмі эфектыўным інструментам, але я не магу не пагаджацца са сп. Мілінкевічам, які лепш ведае ўнутраную сітуацыю сваёй краіны. Санкцыі - гэта апошні сродак, іх ужыванне сведчыць аб тым, што дыялог паміж краінамі не быў паспяховым, але гэта таксама, часам, адзіны сродак, перад ужываннем больш цяжкіх інструментаў.

 

Магчыма мы б маглі ўзяць прыклад санкцый супраць Ірана, якія былі ўзмоцненыя ў апошні час. Група Шасці прапанавала і правяла дыялог. Праблема санкцыяў у тым, што яны эканамічныя і непераборлівыя; зразумела, што яны найбольш закранаюць самых бедных. І зрабіўшы пэўныя высновы аб санкцыях у дачыненні да Ірана, мы прапанавалі, і нашыя прапановы былі прынятыя Радай Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў, - надаць санкцыям кропкавы характар, і гэта робіць іх вельмі эффектыўнымі.

 

 

Відэа тут


Усе навіны