Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Актывіст Руху спрабуе аднавіцца на працы

08/05/2008

Актывіст Руху “За Свабоду” Леанід Аўтухоў накіраваў іскавую заяву ў суд Гарадоцкага раёну дзеля аднаўлення на працы, выплаце сярэдняга заробку за час вымушанага прагулу і кампенсацыі маральнай шкоды.

 

Спадар Аўтухоў лічыць сваё звальненне не законным па колькі за час працы на працягу года на пасадзе аператара ачышчальных пабудоў (далей ААП) у наймальніка да актывіста не было ніякіх заўваг і ніякіх дысцыплінарных спагнанняў. Акрамя таго ў актывіста на ўтрыманні знаходзяцца двое непаўнагадовых дзяцей ва ўзросце 9 і 14 гадоў і таму страта працы паставіла сям'ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча.

 

Сваё звальненне ён лічыць незаконным яшчэ і таму, што згодна арт. 2 п. 9 Пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 29.03.2001 года № 2 “Аб некатарых пытаннях прымянення заканадаўства аб працы”, калі працоўная дамова скасуецца па заканчэнні тэрміна і работнік аспрэчвае такое звальненне, законнасць скасавання дамовы павінна быць ацэнена з улікам выконвання наймальнікам патрабавання ч. 2 арт. 17 ПК РБ, згодна якой хуткая працоўная дамова заключаецца ў выпадках, калі працоўныя адносіны не могуць быть устаноўлены на невядомы час з улікам характара працы ці ўмоў яе выканання. Да пасады ААП гэта ніякага дачынення не мае, а таму, адразу кантракт быў заключаны незаконна.

 

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.10.2003 N 1271 (рэд. ад 31.10.2005) пн.6.1. наймальнік абавязаны пры заключэнні кантракту праводзіць дадзеную працэдуру з удзелам прафсаюза, але пры заключэнні кантракту мне не была аказана прававая дапамога з боку прафсаюза ГРУП ЖКГ “Гарадок”. Гэта таксама робіць кантракт незаконнай дамовай.

 

Па гэтай жа Пастанове па пн. 10.8 пры заключэнні кантракту у сувязі з пагаршэннем прававых умоў працы абавязаны былі павялічыць службовы аклад да 50%, але службовы аклад не быў павялічаны. Такія дзеянні адміністрацыі ГРУП ЖКГ “Гарадок” робяць кантракт незаконным і адпаведны незаконным звальненне актывіста дэмакратычнага Руху.

 

У заяве таксама адзначана, што на працягу 2007-2008 гадоў Леанід Аўтухоў рэалізоўвываў сваё канстытуцыйнае права на карыстанне дзяржаўнай беларускай мовай, свае палітычныя правы на правядзенне пікетаў, сустрэч з вядомымі беларускімі пісьменнікамі, кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2006 г. , лаурэатам прэміі імя Сахарава Еўрапейскага парламенту Аляксандрам Мілінкевічам. Дзеля ушанаванння культурна-гістарычнай спадчыны Аўтуховым быў выраблены у усталяваны ля в. Фралова Крыж “Змагарам за Свабоду” землякам, што змагаліся з бальшавікамі у 1918 г., але былі растраляны губчэка. Крыж злодзеі скралі, а ўлады спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці старшыню мясцовай арганізацыі Партыі БНФ. У выбарчай кампаніі 2008 году спадар Аўтухоў прызначаны адзіным кандыдатам ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў па мясцовай акрузе.

 

Леанід Аўтухоў адзначае, што незаконнымі дзеянямі адказчыка яму была нанесена маральная шкода, якая выяўляецца ў хваляваннях за маю сям'ю у сувязі са стратай працы і заробка. Леаніда таксама прыгнятае, што за сваю карысную грамадскую дзейнасць адпаведна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ён пазбаўлены сродкаў існавання. Дзеяннямі дырэкцыі ГРУП ЖКГ “Гарадок” у яго падарвана вера ў абароненасць грамадзяніна пры ажыццяўленні ім гарантаваных Канстытуцыяй правоў і свабод. Зараз усе грамадзяне, якія не рэалізоўвывалі свае правы і свабоды працуюць у ГРУП ЖКГ “Гарадок”, а ён застаўся без працы.

 

Маральную шкоду, якая была ўчынена незаконнымі дзеяннямі дырэкцыі ГРУП ЖКГ “Гарадок” спадар Аўтухоў ацэньвае ў 3000000 бел. рублёў.

 

На падставе вышэй выкладзенага і ў адпаведнасці з артыкулам 243, 244, 246 ПК РБ, артыкуламі 6, 263 ГПК РБ Леанід Аўтухоў просіць Суд:

Аднавіць сябе на працы на пасадзе аператара ачышчальных пабудоў ЦУКГ г. Гарадка у ГРУП ЖКГ “Гарадок”;

Спагнаць з ГРУП ЖКГ “Гарадок” на сваю карысць сярэдні заробак за час вымушанага прагулу з 04 красавіка 2008 года да часа аднаўлення на працы;

Спагнаць з адказчыка на сваю карысць за нанясенне маральнай шкоды 3000000 (тры мільёны) бел. рублёў.

Адначасова з гэтым Аўтухоў заявіў, што судовае паседжанне трэба весці на дзяржаўнай беларускай мове.

 

Cудовае паседжанне павінна адбыцца 21 траўня.


haradok.belarda.org

Усе навіны