Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Мілінкевіча затрымалі ў Салігорску

15/05/2008

Аўто з прыгожанькай назвай на борце: «ДПС‑Экалогія» спыніла мікрааўтобус, калі Аляксандар Мілінкевіч, кіраваўся з гораду шахцёраў у горад паўстанцаў Слуцак.

 

Цяпер правяраюць, ці не знаходзіцца машына ў вышуку, ці не шукае яе Інтэрпол, ФСБ, на горшы выпадак, ці не была яна ў ДТЗ.

 

Выглядае на тое, што як учора, давядзецца лавіць папутку. Учора на выезьдзе са Смалявічаў машына, якой ехаў экс‑кандыдат у прэзыдэнты, таксама была канфіскаваная, і ў Лагойск давялося дабірацца падарожнымі аўто.

 

Што да Салігорску, то тут Аляксандар Мілінкевіч правёў некалькі сустрэч. На рынку сабралася 50‑60‑чалавек. Прычым спачатку Мілінкевіч стаў гутарыць з парай чалавек, але кола вакол яго за лічаныя хвіліны вырасла да некалькі дзясяткаў чалавек.

 

У горадзе шахцёраў у адзінага кандыдата была «някепская ахова»: за Аляксандрам Уладзімеравічам хадзіў лёгкі натоўп зь дзесяці міліцыянтаў. Як у Папы Рымскага, -- жартуюць мясцовыя актывісты.

Цікавы штрышок. Уся міліцыя ў Салігорску рассякае на «Самандах». Некаторыя менчукі і гарадзенцы першы раз пабачылі гэты цуд іранскага аўтапраму.

 

15:45 Мілінкевіча просяць прасьледаваць у Салігорскі РУУС. Адзіны кандыдат з паплечнікамі і журналістамі не пасьпеў зьехаць у Слуцак, замовілі і чакалі прыезду таксі.

 

Міліцыянты кажуць, маўляў, паступіла скарга ад людзей, што "ходіт какой‑то человек по рынку і за что‑та агіцірует". Мілінкевіч пачынае качаць правы: «Пакажыце, афіцыйную паперу». Міліцыянтаў усё большае, пагражаюць ужыць фізычную сілу. Мілінкевіч стаіць на сваім: «Альбо папера, або бярыце сілай».

 

15:57 Прыехаў начальнік Салігорскага РУУС Захарчук і сказаў, што палітык будуць інкрымінаваць арт. 23.34 Адміністрацыйнага кодэксу (парушэньне правядзеньня масавых акцый).

 

Аляксандра Мілінкевіча пасадзілі ў "Саманд" і павезьлі ў РУУС.

 

16:15 Аляксандар Мілінкевіч патэлефанаваў свайму намесьнік Аляксею Кавальцу і сказаў, што яго затрымалі з афіцыйнай фармулёўкай: "Арганізацыя несанкцыянаванай акцыі заўтра 16 траўня". Яму таксама інкрымінуюць раздачу улётак на галоўным праспэкце гораду.


nn.by

Усе навіны