Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры пакуль не адселяць

19/05/2008

Арэндная камісія Мінгарвыканкама паведаміла Беларускаму Таварыству аховы помнікаў гісторыі і культуры, што не працягне арэнду памяшкання. Але старшыня таварыства, прыхільнік Руху “За Свабоду” Антон Астаповіч высветліў, што патрабаванні да высялення незаконныя з наступных прычынаў:

 

– Гэты будынак увесь час інвеставаўся на 60% за кошт Таварыства і на 40% за кошт Фонда міру. Пры высяленні мы маем права на атрыманне той сумы, на якую зрабілі ўнёсак у інвеставанне. А па грубых падліках гэта 300 000 долараў. Калі я заявіў пра гэта арэндадаўцу – камунальнаму прадпрыемству “Мінская спадчына”, – кажа спадар Астаповіч, – то гарадскія ўлады адразу далі адбой высяленню.

 

Але Таварыству ўсё адно не даюць спакою. Як распавёў Антон Астаповіч, 15 траўня яго выклікалі ў Міністэрства юстыцыі і правялі “прафілактычную размову” наконт таго, што арганізацыя “вядзе занадта актыўную дзейнасць”:

 

– Мне сказалі, што трэба рабіць усё ціха, па-сямейнаму, у межах Беларусі, а не крычаць на ўвесь свет. І яшчэ выказалі вялікую крыўду на тое, што я заявіў аб абвяшчэнні некаторых чыноўнікаў, разам з мэрам Паўлавым, невыязнымі. Дарэчы, я зразумеў, што гэтая размова адбылася з яго ініцыятывы, - распавёў Рацыі старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

 

Наталля ЯКАВЕНКА


Радыё Рацыя

Усе навіны