Cкаргу Сяргея Парсюкевіча разгледзяць 30 траўня
20/05/2008
Пра дату разгляду скаргі адвакатцы Веры Страмкоўскай паведамілі ў Маскоўскім судзе Мінску.
Прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча асудзілі на 2.5 года зьняволеньня. Яго зьвінавацілі ў зьбіцьці міліцыянта. Сваёй віны прадпрымальнік не прызнаў і абскардзіў прысуд.
Праваабаронцы лічаць, што Сяргея Парсюкевіча перасьледуюць за ўдзел у прадпрымальніцкім руху.
svaboda.org
Усе навіны


