English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Прысуды па “справе 14-ці”

27/05/2008

Вынесены прысуды па працягу “справы” 14-ці . Міхаілу Субачу і Паўлу Вінаградаву - па 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў выпраленчыя ўстановы, непаўнагадоваму Максіму Дашуку 1,5 году абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчыя ўстановы.

 

Справу разглядаў судзьдзя Валерый Есьман.

 

Нагадаем, 10 студзеня ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў узялі ўдзел больш як тры тысячы чалавек, зь іх 27 былі затрыманы і 23 — асуджаны. Мітынгоўцы выступалі супраць падпункта 1.1 указа прэзідэнта № 760 ад 29 сьнежня 2006 года, які дазваляе індывідуальным прадпрымальнікам наймаць на працу толькі блізкіх сваякоў. Падчас правядзеньня акцыі на некаторы час быў перакрыты рух на праспэкце Незалежнасьці. Па факце «масавых беспарадкаў у цэнтры Менску» была распачата крымінальная справа.

 

Раней па гэтай крымінальнай справе былі асуджаны 10 чалавек. 22 красавіка Уладзімер Сяргееў і Антон Койпіш прыгавораны да штрафу ў 100 базавых велічыняў кожны. Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Пашкевіч, Тацьцяна Цішкевіч, Алесь Стральцоў, Міхаіл Крываў і Алесь Чарнышоў прыгавораны да абмежаваньня волі без накіроўваньня ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу тэрмінам на два гады. Апрача таго, адзін зь фігурантаў гэтай справы Андрэй Кім быў таксама абвінавачаны ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 364 КК (насільле або пагроза насільля ў дачыненьні да супрацоўніка міліцыі). Судзьдзя Алена Ільіна прыгаварыла А.Кіма да пазбаўленьня волі тэрмінам на паўтара года з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму.


nn.by

Усе навіны