Супрацоўнікі КДБ забралі грошы ў грамадскага актывіста
29/05/2008
28 мая ў Мінску супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы старшыня брэсцкай абласной суполкі Партыі БНФ, прыхільнік Руху "За Свабоду" Зміцер Шыманскі. Актывіста даставілі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў.
Як распавёў Рацыі Зміцер Шыманскі, у яго канфіскавалі грошы (1700 долараў), якія ён меў з сабой, па падазрэнні, што яны фальшывыя. Затрыманне яму патлумачылі тым, што ў дачыненні да палітыка праводзіцца фінансавая праверка - ці выконвае ён патрабаванні падатковага заканадаўства.
Сам Зміцер Шыманскі лічыць, што затрыманне звязана з яго грамадска-палітычнай дзейнасцю – у прыватнасці, з будучымі парламенцкімі выбарамі.
racyja.com
Усе навіны


