English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Моладзь патрабуе пакараць стваральнікаў "жывога шчыта"

19/06/2008

Берасцейская моладзь нагадала жыхарам горада пра падзеі, што адбыліся на шашы пад Менскам і атрымалі ў народзе назоў “Жывы шчыт”.

 

На перакрыжаванне праспэкту Машэрава і вуліцы Савецкай у цэнтры Берасця моладзь разгарнула транспарант “Живой щит: ГАИ оправдали, потерпевших обвинили”, сообщает сайт jeans-by.com.

 

Пратэст юнакоў выклікала адмова пракуратуры распачынаць крымінальную справу ў адносінах да супрацоўнікаў ДАІ, якія летась у кастрычніку, каб спыніць п’янага кіроўцу, перакрылі дарогу з дапамогай аўтамабіляў, у якіх знаходзіліся кіроўцы разам з пасажырамі. Тады некалькі чалавек атрымалі цяжкія пашкоджанні. Пракуратура правяла праверку, з якой вынікае, што кіроўцы самі ўтварылі затор на дарозе.

 

Маладыя людзі прастаялі з транспарантам болей за 20 хвілінаў, пасля чаго да юнакоў падышоў пешы патруль міліцыі, які затрымаў двух актывістаў, але з-за адсутнасці доказаў, бо транспарант паспелі схаваць, іх хутка вызвалілі без складання пратаколаў.

 

Праз некалькі гадзін расцяжка зьявілася ў іншым месцы гораду. Яе вывесілі на чыгуначным масту за заводам “Гефест” каля 21 гадзіны, дзеля прыцягнення ўвагі кіроўцаў.


www.charter97.org

Усе навіны