English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Гродзенскі АДС адказаў Руху "За Свабоду"

09/07/2008

Гарадзенская кааліцыя аб’яднаных дэмакратычных сілаў адказала на прапановы мясцовай філіі Руха “За свабоду” аб супрацоўніцтве. Прадстаўнікі кааліцыі лічаць метазгодным аб’яднанне ўсіх дзейных палітычных структур у рэгіёне, але на пэўных умовах.


Супрацоўніцтва магчыма толькі пры ўмове, калі  гарадзенскі рух “За свабоду” падпіша пагадненне  з шасцю суб’ектамі  аб’яднаных  дэмакратычных  сілаў  Гродзенскай вобласьці  і не будзе вылучаць сваіх кандыдатаў на парламенцкія выбары. Менавіта да такой высновы прыйшлі на сваім паседжанні сябры рады кааліцыі. На думку кіраўніка  абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Юрыя Істоміна такое рашэнне грунтуецца перш за ўсё на сітуацыі, якая склалася на палітычным полі рэгіёна.


Прадстаўнікі гарадзенскага Руха "За свабоду" пакуль  не далі адказу на прапановы кааліцыі аб’яднаных дэмакратычных сілаў, якая ў сваю чаргу заклікае  неадкладна сесці за стол перамоваў , а не выносіць   пытанне аб супрацоўніцтве на старонкі сродкаў масавай інфармацыі.


Радыё Рацыя

Усе навіны