English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Алесь Лагвінец: У небязвізавым рэжыме Беларусь-Еўрасаюз вінаватыя ўлады

09/07/2008

Да 2010 года расіяне змогуць наведваць краіны Еўрасаюза без віз. Пра гэта заявіў старшыня Камітэта Дзярждумы РФ па міжнародных справах Канстанцін Касачоў. Такая дамоўленасць дазволіць нашым усходнім суседзям ездзіць у Шэнгенскую зону без віз на трохмесячны тэрмін, праўда, без права працы. Беларусам жа бязвізавы рэжым з Еўрасаюзам пакуль не свеціць. Хто ў гэтым вінаваты і ці можна штосьці зрабіць, – гэтыя пытанні Еўрарадыё задало еўрапарламентарыю Янушу Анышкевічу і актывісту Руху "За Свабоду", палітолагу Алесю Лагвінцу.


Вестка пра тое, што ўжо праз два гады будуць скасаваныя візы для расіянаў, якія хочуць наведаць Еўрасаюз, выклікалі зайздрасць і крыўду ў многіх беларусаў. Як так – грамадзяне дзяржавы, якая вядзе вайну, атрымаюць бязвізавы доступ у Еўрасаюз, а мы, грамадзяне спакойнай, стабільнай, дысцыплінаванай краіны – не?


Віцэ-спікер Еўрапарламента Януш Анышкевіч заявіў, што да бязвізавага руху Расія-Еўрасаюз яшчэ досыць далёка, нават калі гэтая тэма і ўздымалася на саміце "Вялікай Васьмёркі".


Анышкеіч: "Гэтага дакладна не можа быць, каб праз два гады не было візаў для грамадзянаў Расіі. Можа і шкада, але гэта так. Усё будзе вырашацца ў рамках новай дыскусіі аб пагадненні Расія-Еўрасаюз, а гэтыя размовы толькі распачаліся. Саміт Вялікай Васьмёркі – гэта не Еўрасаюз. Нават калі краіны, якія бяруць удзел у саміце, пагодзяцца на гэта, то не значыць, што пагодзіцца ўвесь Еўрасаюз".


Палітолаг Алесь Лагвінец лічыць, што працэс збліжэння Еўрасаюза з Беларуссю мог бы ісці нашмат хутчэй, чым за Расіяй. Але тут перашкодаю стала адсутнасць волі беларускіх уладаў.


Лагвінец: "Еўрасаюз спрабуе дамовіцца з Расіяй пра пашырэнне сваіх кантактаў, пра магчымасці бязвізавага руху. Там размова ідзе пра чатыры свабоды: свабоду перамяшчэння капіталаў, асобаў, тавараў і паслуг. Час, калі будуць адмененыя візы для расіянаў, не прыйдзе хутка. Тое, што было прынята. Гэта на ўзроўні дэкларацыяў. Другая рэч: Еўрасаюз у дачыненні да Беларусі мае дакумент і чакае, што Беларусь будзе яго выконваць. І, на маю думку, выкананне патрабаванняў Еўрасаюза палягае ў беларускім нацыянальным інтарэсе. У выпадку Беларусі ўсе стрэлкі трэба зводзіць на беларускія ўлады. Калі б у нас была адпаведная палітычная воля і жаданне гуляць па агульнапрынятых дэмакратычных правілах, то Беларусь хутчэй за Расію змагла б інтэгравацца ў Еўрасупольнасць.


У той час, як беларускія грамадзяне сутыкаюцца з грашовымі і арганізацыйнымі цяжкасцямі пры атрыманні еўравізаў, Расія спрашчае візавы рэжым. Гэтак, заключаная дамова з Францыяй і Італіяй пра візавыя льготы бізнесменам, студэнтам, выкладчыкам замежных моў. Для школьнікаў, інвалідаў і асоб, старэйшых за 65 гадоў, візы бясплатныя.


Еўрапейскае радыё

Усе навіны