English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

У КДБ выклікаюць магілёўскіх актывістаў

10/07/2008

Актывіста Руху “За Свабоду”, намесніка старшыні магілёўскай філіі партыі БНФ Змітра Салаўёва ўчора ўвечары дапытаў следчы КДБ маёр Ігар Грабаеў. Паводле палітыка, следчы задаваў пытанні, якія тычыліся выбуху ў Менску ў ноч на чацвёртае ліпеня.

 

“Следчы цікавіўся, ці быў я трэцяга ліпеня ў Менску, з кім туды езьдзіў і адкуль даведаўся пра выбух. Я адказаў, што ў Менску быў на сойме партыі БНФ і адразу па справах зьехаў у Кіеў. Пра выбух даведаўся з інтэрнэту”, — паведаміў “Свабодзе” адразу ж пасьля допыту ў КДБ Зьміцер Салаўёў.

 

Паводле Салаўёва, сьледчы цікавіўся й тым, дзе цяпер знаходзіцца актывіст Руху, старшыня рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Зь ім Салаўёў разам езьдзіў на сойм.

 

Жонка Кастусёва Ларыса паведаміла “Свабодзе”, што ўчора нехта некалькі разоў тэлефанаваў і пытаўся мужа. На просьбу назвацца невядомы адразу клаў слухаўку.


Радыё Свабода

Усе навіны