Карэтнікаў застаецца пад падазрэннем
Увечары 18 ліпеня на волю выйшаў грамадскі актывіст Юрась Карэтнікаў, які быў затрыманы 16 ліпеня па справе выбухаў у Менску 4 ліпеня. Карэтнікаў патрапіў у лік падазроных няглядзячы на тое, што ў той трагічны дзень яго не было ў Беларусі – Юрась у складзе дэлегацыі апазыцыі з 29 чэрвеня па 6 ліпеня знаходзіўся ў Страсбургу.
Аднак выхад на волю не паклікаў аўтаматычнага выкрэслівання Карэтнікава з ліку падазроных.
- Я застаюся падазроным ў справе і пад падпіскай. Мне заменена мера стрымання: з утрымання ў ізалятары на абавязковую яўку па першаму выкліку ў следчыя ворганы, - сказаў Карэтнікаў карэспандэнту Рацыі.
Маладому палітыку таксама паведамілі, што ён унесены ў адмысловыя спісы “невыяздных”.
Радыё Рацыя
Усе навіны


