English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыі пра Рух
 Галоўная

Еўразвяз вітае вызваленьне Парсюкевіча і Кіма

21/08/2008

Вызваленьне ўсіх палітвязьняў камісар па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр назвала “знакам, які абнадзейвае”.

 

“Гэтая навіна прыйшла ў вырашальны момант, калі Беларусь рыхтуецца да парлямэнцкіх выбараў у наступным месяцы. Я вельмі спадзяюся, што гэты пазытыўны імпульс атрымае працяг і дазволіць Эўрапейскаму Зьвязу і Беларусі хутка разьвіваць больш блізкія стасункі”, — гаворыцца ў заяве спадарыні Фэрэры-Вальднэр.


Эўракамісарка нагадала, што ЭЗ няспынна заклікае, “каб Беларусь зрабіла крокі ў кірунку павагі да эўрапейскіх каштоўнасьцяў і вяршэнства права”, перадае Інтэрфакс.


Радыё Свабода

Усе навіны