Служыць бы рады, прыслугоўвацца млосна
Сёння было высветлена, што актывіст Руха "За Свабоду" Ігар Салавей знаходзіцца ў вышуку. Пра гэта ён даведаўся, калі прыйшоў у Пінскі ваенны камісарыят. На яго адразу супрацоўнікамі ваеннага камісарыяту быў складзены пратакол па арт. 25.1 ч.3 КоАП РБза нез'яўленне ў ваенкамат у той час, калі актывіст знаходзіўся за мяжой Беларусі.
- Пратакол я падпісваць адмовіўся, сказаўшы, што з ім нязгодзен. Я знаходзіўся за межамі Беларусі, прыйсці па позве не мог. Лічу, што мая адсутнасць у Беларусі гэта не прычына пачатай адміністратыўнай справы. Сам пратакол не падпісан нават ніводным працоўнікам ваенкамату і ўвогуле нямае ніякай інфармацыі акрамя нумару артыкула. Але суд павінен адбыцца адзінаццатага снежня. Сёння я яшчэ паспеў паразмаўляць з падпалкоўнікам, старшынёй атрада прызыва Купчынавым. Гэта тая ж самая асоба, якая год таму, у жніўні 2007 года мяне ўжо выклікала ў ваенны камісарыят і пасля размовы з ім у мяне адбыўся 4 гадзінны допыт КДБ. Тады яны мне пагражалі арыштам і тым, што пачнуць справу на мяне за здраду Радзіме і шпіянаж. Дык вось сёння я і запытаў у Купчынава, якія адносіны маеваенны камісарыят з КДБ адносна мяне. Разам яны супраць мяне? Падпалкоўнік разгубіўся і не даў адказ, - гаворыць Ігар Салавей.
Раней Ігару Салаў'ю абмежавалі выезд з Беларусі, такое рашэнне вынес таксама ваенны камісарыят, гэта адбылося як раз пасля вяртання Ігара з Польшчы.
racyja.com
Усе навіны



