English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыя пра нас
 Галоўная

З бюджэту Мастоўшчыны "знікаюць" грошы

29/06/2009

Намеснік старшыні Мастоўскага райсавета Алег Юшка ў адказе на зварот дэпутата райсавета Змітра Кухлея прызнаўся, што райсавет не валодае інфармацыяй, як трацяцца бюджэтныя грошы.

 

Актывіст Руху "За Свабоду" Зміцер Кухлей звярнуўся да кіраўніцтва райсавету з просьбай патлумачыць, на якія патрэбы ідуць крэдыты, узятыя кіраўніцтвам Мастоўшчыны ў шэрагу банкаў.

 

Адказ быў для дэпутата нечаканым — Юшка адказаў, што Мастоўскі райсавет не валодае такімі звесткамі.

 

— Менавіта райсавет зацвярджае бюджэт раёна, і тое, што кіраўнік гэтай структуры не ведае, на што ідуць крэдыты, якія з'яўляюцца часткай бюджэту, для мяне вельмі дзіўна. Спадар Юшка нават не ведае сумы, якая была ўзятая ў крэдыт, — кажа Зміцер Кухлей.


Еўрапейскае Радыё

Усе навіны