Актывіст з вёскі Быкі распачаў галадоўку пратэсту (фота)
Аляксандр Жыткевіч пайшоў на крок адчаю ў сувязі з тым, што ніводная гаспадарка раёну не прымае яго на працу.
Актывіст звярнуўся з заявамі да дырэктара Гарадоцкага цэнтра занятасці і начальніка Гарадоцкага РАУС з заявай аб пачатку галадоўкі пратэсту супраць свавольства мясцовых уладаў і кіраўнікоў арганізацый Гарадоччыны, якія фактычна пазбавілі яго сродкаў для існавання.
У Гарадоцкім раёне маецца вольных вакансій каля 75 адзінак, і з іх каля 20 адносяцца да некваліфікаванай працы. Між тым, Александр Жыткевіч звяртаўся у чатыры гаспадаркі раёна: КУСГП імя Свердлава, КУСГП "Чыгуначнік", ААТ "Гарадоцкі РАПЗ" і СГК "Сцяпанавічы" і ніхто з кіраўнікоў гаспадарак не прыняў яго ні на якую працу.
Таксама 29 чэрвеня старшыня суда Гарадоцкага раёна Аляксандр Ляшковіч не задаволіў іск маладога спецыяліста, да газеты "Гарадоцкі веснік" і журналісткі Людмілы Мукамол па абароне гонару і годнасці ў сувязі з публікацыяй ад 10 сакавіка, дзе быў размешчаны словы супраць зубнога фельдшара з Бычыхінскага ФАПа, які быццам браў грошы за лячэнне зубоў. Дадзеную адмову і парушэнні сваіх правоў спадар Жыткевіч будзе абскарджваць у іншых інстанцыях.
Прадстаўляць свае інтарэсы ў арганізацыях раёна Аляксандр Жыткевіч папрасіў праваабаронцу, сябра Рады ПАГА "Рух "За Свабоду!" Леаніда Гаравога.
Салідарныя з Аляксандрам Жыткевічам грамадзяне Беларусі і свету могуць звязацца з ім па тэлефоне: +375213935031, напісаць на адрэсу: в. Быкі, вул. Савецкая д.4, кв.2, Гарадоцкі раён, .211570. Сувязь з прадстаўніком Аляксандра Жыткевіча Леанідам Гаравым па тэл. +375296723842.
Фота тут
haradok.belarda.org
Усе навіны



