English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыя пра нас
 Галоўная

Ператрус за допіс на форуме

02/07/2009

Васьмёра міліцыянтаў уварваліся ў кватэру актывіста з Чашнікаў. У пастанове на ператрус напісалі, што на форуме сайту www.chashniki.info, які рэдагуе актывіст, нібыта зьявіліся паклёпніцкія зьвесткі пра кіраўніцтва мясцовай папяровай фабрыкі.


Актывіст Руху “За Свабоду” Аляксей Александровіч адмовіўся ўпусьціць міліцыянтаў у кватэру, бо зь імі не было панятых. Тады супрацоўнікі міліцыі выбілі акно і трапілі ў памяшканьне гвалтам.


Пазьней у якасьці панятых былі запрошаныя двое мінакоў. Спадар Александровіч кажа, што пастанову на ператрус яму далі паглядзець і адразу адабралі. Зь яе вынікае, што ператрус робіцца з тым, каб устанавіць крыніцы паклёпніцкіх зьвестак пра дырэктарку Чашніцкай папяровай фабрыкі Валянціну Дорахаву.


Кампутара ў кватэры Аляксея Александровіча няма, тым ня менш міліцыянты пераглядаюць ягоныя асабістыя рэчы. Пачатак ператрусу актывіст зьняў на відэа і дэманстратыўна пакінуў жытло, бо лічыць тое, што адбываецца, парушэньнем сваіх грамадзянскіх правоў.


Радыё Свабода

Усе навіны