English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыя пра нас
 Галоўная

Мілінкевіч: Дзейнасць Саляны і Фэрэры-Вальднэр заслугоўваюць высокай ацэнкі

02/12/2009

Ад сёньняшняга дня пачала дзейнічаць Лісабонская дамова аб рэформе Эўрапейскага Зьвязу.
Да выкананьня сваіх абавязкаў прыступаюць прэзыдэнт Эўрапейскай рады Гэрман ван Ромпэй і вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешніх справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан. А вось папярэднік спадарыні Эштан Гаўер Саляна пакінуў сваю пасаду. Рыхтуецца замена і для камісара  ЭЗ па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніты Фэрэра-Вальднэр.

 

Лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч сказаў сёньня “Свабодзе”, што рыхтуе спэцыяльныя лісты для абодвух палітыкаў:

 

“Яны заслугоўваюць ня толькі ліста, але і сардэчных абдымкаў. Я вельмі паважаю гэтых людзей.

Яны былі вельмі прыхільныя да Беларусі і добра разумелі нашы справы. Хаця Эўропа мае мноства праблемаў, але Беларусь была ў цэнтры яе ўвагі. І гэта іх заслуга”.


Радыё Свабода

Усе навіны