English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыя пра нас
 Галоўная

Жыхары Бярозаўкі патрабуюць палепшыць медычнае абслугоўванне

02/12/2009

Сябры Руху "За свабоду" і Партыі БНФ сабралі ў Бярозаўцы больш за 500 подпісаў пад зваротам у Лідскі райвыканкам. Людзі патрабуюць палепшыць медычнае абслугоўванне ў горадзе.


У звароце таксама прапануецца зладзіць сустрэчу гараджан з прадстаўнікамі ўлады і прадстаўнікамі ад медыцыны.


Каля 20 гадоў таму ў Бярозаўскай гарадской клініцы было каля 130 бальнічных ложкаў. На сённяшні дзень бальнічных ложкаў засталося ўсяго каля 40. У 2008 годзе былі зачыненыя гінекалагічнае і дзіцячае аддзяленні бальніцы.


Сёлета гарадскую паліклініку перанеслі ў памяшканне лякарні, а неўзабаве плануюць перанесці туды і дзіцячую паліклініку. Да таго ж з-за невысокага ўзроўню медыцыны ў горадзе мясцовыя дактары часта накіроўваюць пацыентаў да спецыялістаў у Ліду.


Еўрапейскае радыё

Усе навіны