English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Медыя пра нас
 Галоўная

Сябры Руху "За Свабоду" Гарадку арганізуюць збор дапамогі для актывіста

02/12/2009

Пакараны судом за нібыта атрыманне незаконнага ўзнагароджання фельдшар Аляксандр Жыткевіч 4 месяцы не можа знайсці працу. Паплечнікі актывіста лічаць пераслед палітычна матываваным.


Здзекі з актывіста Аляксандра Жыткевіча працягваюцца − пацярпелы ад рэпрэсіўнай сістэмы  актывіст зноў не мае працы, не мае сродкаў для існавання. Кіраўнік Гарадоцкага лясгаса М. Заікін не прыняў на працу асуджанага актывіста Аляксандра Жыткевіча, пасля заканчэння выпрабавальнага тэрміна.


Аляксандр Жыткевіч быў асуджаны ў маі гэтага году па палітычна матываванаму рашэнню Гарадоцкага суда за быццам бы атрыманне  незаконнага ўзнагароджання пад час працы зубным фельдшарам Бычыхінскай амбулаторыі.


Пасля вынясеня прыгавору маладога спецыяліста звольнілі з працы і на працягу амаль чатырох месяцаў не бралі на працу  ні пастухом,  ні жывёлаводам пры наяўнасці амаль 70 вакансій ў арганізацыях раёна. Пад час гэтых здзкаў Жыткевіч правёў пяцідзённую галадоўку пратэсту супраць пераследу мясцовых уладаў.


Напрыканцы верасня актывіста  ўзялі разнарабочым у Гарадоцкі лясгас на выпрабавальны двухмесячны тэрмін. Гэтыя два месяцы Аляксандр адпрацаваў дабрасумлення не маючы ніякіх заўваг ад кіраўніцтва. Але 23 лістапада, калі закончыўся выпрабавальны тэрмін дырэктар лясгасу Заікін, ня іначай як па загаду пэўных службаў, адмовіў Аляксандру Жыткевічу ў яго канстытуцыйным праве на працу.


У аддзеле занятасці асуджанаму актывісту не прапанавалі ніякай працы, пазбаўляючы яго магчымасці зарабіць на жыццё. Зараз Аляксандр вымушаны звяртацца ў розныя інстанцыі, каб знайсці выйсці з пасткі, якую яму стварылі Гарадоцкія ўлады. Таксама актывіст просіць дапамагчы добрых людзей ў пошуках працы.


З актывістам можна звязацца па тэлефоне (+37525)9335384.


Мясцовыя актывісты арганізацыі Рух "За Свабоду" арганізоўваюць збор прадуктаў для падтрымкі актывіста  і заклікаюць добрых людзей дапамагчы пацярпеламу ад пераследу улады. З арганізатарам збору  можна зтэлефанавацца па нумарах МТС 6969347 (МТС), 6723842, 3801375 (Вэлкам).


haradok.belarda.org

Усе навіны