АДС не хоча развітвацца з Рухам
Інфармацыйная служба Руху "За Свабоду" накіравала на сайт АДС ліст такога зместу: "У сувязі з рашэннем Рады Руху "За Свабоду" ад 4 лістапада 2009 году аб спыненні ўдзелу Руху "За Свабоду" у кааліцыі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў, просім Вас прыбраць з раздзелу "Суб'екты" (http://udf.by/sub/index.html) узгадку пра Рух "За Свабоду". Выказваем нашу падзяку сайту http://udf.by/ за ранейшае інфармацыйнае партнёрства".
Нагадаем, што АДС пакінула таксама і Партыя БНФ, але такой просьбы адтуль пакуль не прагучала. Але ейны старшыня ў інтэр'вю "МЫ" Аляксей Янукевіч распавёў, што неўзабаве такі зварот на гэты сайт будзе дасланы: "Мы не лічым АДС нечым рэальным. Але і як музейны экспанат хай яны будуць без нас".
Між тым, узгадку пра рух на сайце АДС не прыбіраюць. "МЫ" звярнуліся па каментар з гэтай нагоды да прэс-сакратара кааліцыі Юрыя Пацёмкіна.
"Ніякага афіцыйнага рашэння пра выхад руху з кааліцыіі АДС мы не маем. Таму лічым, што гэты суб''ект пакуль фармальна застаецца ў АДС. Хацелася б пабачыць пабачыць гэтае іх рашэнне ад 4 лістапада. Калі у нас будзе афіцыйны дакумент, дзе будзе сказана, што рух выйшаў з каліцыі, іх старонка будзе выдаленая",– заявіў ён.
"АДС папросту выкарыстоўваюць Рух "За Свабоду" і Партыю БНФ для раздзьмування сваёй структуры,"–так пракаментаваў віртуальную праблему намеснкі старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч.
belmy.by
Усе навіны



